• 2017_Yu_Frankfurt

    2017 Haskins Prize Lecturer Harry G. Frankfurt with Pauline Yu

  • 2014interviews

    In The Humanities Interviews, scholars reflect on the importance of the humanities and their own fields of research and teaching.

  • HEB

    Thirty-one ACLS member societies develop lists of recommended titles for the HEB online collection

ACLS Humanities Program in Belarus, Russia, and Ukraine

Loading...

Праграма Амерыканскага савета навуковых таварыстваў у галіне гуманітарных навук у Беларусі, Расii і Украіне

Праграма ў галіне гуманітарных навук была заснавана ў 1998-1999 навучальным годзе пры фінансавай падтрымцы Карпарацыi Карнэгіў Нью-Ёрку. Асноўнай мэтай Праграмы з'яўлялася правяддзенне конкурсу індывідуальных даследчыцкіх грантаў для навукоўцаў Беларусі, Расіі і Ўкраіны.Амерыканскi савет навуковых таварыстваў (АСНТ) актыўна супрацоўнічаў з шэрагам даследчыкаў, што прадстаўлялі розныя навуковыя дысцыпліны ў гэтых рэгіёнах. Яны судзейнічалі рзвіццю і распрацоўцы Праграмы і сумесна з экспэртамі з Аб'яднаных Штатаў Амерыкі ўдзельнічалі ў рэцэнзаванні заявак. Пераможцы конкурсу вызначаліся адборачнай камісыяй.

Мэтай гэтых грантаў з'яўлялася падтрымка навукоўцаў, што выконваюць выключна важныя даследванні ў галіне гуманітарыстыкі, а таксама далейшая падтрымка развіцця гуманiтарных навук. У 2007г. пры саддзеянні Карпарацыі Карнегі ў Нью Ёрку і Амерыканскага савета навуковых таварыстваў  была заснавана Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) грамацкая навуковая арганізацыя, што аб'ядноўвае даследчыкаў-гуманітарыстыў перш за ўсё зБеларусі, Расіі і Ўкраіны. Пачынаючы з 2010-2011 навучальнага года, Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў праводзіць конкурсы на атрыманне кароткачасовых грантаў у галіне гуманітарных навук у Беларусі, Расіі і Ўкраіне. Больш падрабязная інфармацыя даступная насайце МАГ.

Праграма Амерыканскага савета навуковых таварыстваў у галіне гуманітарных навук у Беларусі, Расіі і Ўкраіне прысуддзіла шэраг узнагарод даследчыцкім праектам у розных дысцыплінах, уключаючы гiсторыю, археалогiю, лiтаратуру, лiнгвiстыку, кiназнаўства, гiсторыю мастацтва, даследваннi выканаўчага, выяўленчага мастацтва i этнаграфii, культуралогiю, гендэрныя даследванні, філасофію і рэлігіязнаўства.За 12 год існавання Праграмы навукоўцамі ў рэгіёне было атрымана 743 гранты ў падтрымку індывідуальных даследчыцкіх праектаў, а таксама іх далейшай публікацыі: 55 у першы год (толькі даследчыцкія праекты), 91 у 1999-2000 гаду, 71 у 2000-2001 гаду, 81 у 2001-2002 гаду і 79 у 2002-2003 гаду, 58 у 2003-2004 гаду, 56 у 2004-2005 гаду, 53 у 2005-2006 гаду, 52 у 2006-2007, 56 у 2007-2008, 54 у 2008-2009 і 37 в 2009-2010 (глядзі:New Awardees).

Паміма непасрэднага прадастаўленьня грантаў, Амерыканскі савет навуковых таварыстваў правеў шэраг сустрэч, у якіх удзельнічалі і кансультанты Праграмы, і грантаатрымальнікі. Сустрэчы, што адбываліся кожны год, былі арганізаваны па вобразу з'ездаў навуковых таварыстваў у ЗША. Яны ўключалі ў сябе як семінары, дзе кансультанты Праграмы ўносілі прапановы па далейшым развіцці рэгіянальнага супрацоўніцтва ў галіне гуманітарных навук, так і сэсіі, на якіх ў атмасферы сяброўства крытычна абмяркоўвалася даследчыцкая праца грантаатрымальнікаў.

Дзеля таго, каб у гэтых сустрэчах маглі прыняць удзел як мага больш «выпускнікоў» Праграмы , яны кожны год праходзілі ў розных гарадах:

  • 1999 – Варшаўскі ўніверсітэт
  • 2000 – Львоўская багаслоўская акадэмия і Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імяІвана Франка
  • 2001 –  Еўрапейскі ўніверсітэт у Сант-Пецярбурзе, Дзяржаўны архіў і музей "Эрмітаж"
  • 2002 –Кіева-Пячэрская Лаўра і Кіева-Магілянская акадэмія
  • 2003 – Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск
  • 2004 – Расійскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт, Москва
  • 2005 –Харькаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В.Н. Каразіна
  • 2006 –Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Растоў-на-Дану
  • 2007 – Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В.Н. Каразіна
  • 2008Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт
  • 2009 – Украінскі каталіцкі ўніверсітэт, Львоў
  • 2010 – Украінскі каталіцкі ўніверсітэт, Львоў